Прэзідэнт Філіпінаў: лік ахвяраў тайфуна перабольшаны

Аднак першапачатковыя звесткі пра 10 тысяч ахвяраў ён назваў завышанымі. Па апошніх ацэнках, тайфун панёс каля 2,5 тысячы жыццяў.



Акіна падкрэсліў, што ніхто не ўяўляў сабе маштабы тайфуна, аднак лік загінулых мог быць вышэйшым, калі б не абвешчаная ўладамі эвакуацыя.



Прэзідэнт таксама падзякаваў за гуманітарную дапамогу, якая цяпер прыбывае на Філіпіны з усяго свету, перадае ВВС.



Па ацэнках ААН, больш за 11 мільёнаў чалавек пацярпелі ад тайфуна "Хаян" ("Ёланда") і амаль 700 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць сваё жытло.



Фота — delate.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі