Вы тут

Прэзентаваны кліп і песня Змітра Вайцюшкевіча "25 сакавіка"

Зміцер Вайцюшкевіч у студыі Еўрарадыё

Грамадскія кампаніі "Будзьма беларусамі!" і "Годна" прэзентавалі кліп і песню "25 сакавіка". Яе выканаў Зміцер Вайцюшкевіч, а тэкст напісаў паэт Уладзімір Някляеў.

"Я ехаў на машыне і падумаў, што не ведаю песні..., дзе б гучалі менавіта гэтыя словы — 25 сакавіка, — расказвае Вайцюшкевіч у каментары сайту budzma.by. — Таму я звязаўся з Уладзімірам Някляевым і папрасіў яго напісаць верш. Так нарадзілася песня".

"25-га сакавіка

У руцэ — каханай рука,

Напаўняе душу да крайка

25-га сакавіка...".

Выхад кліпа і песні прымеркаваны да 102-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка адбудзецца "інтэрактыўнае свята" пад назвай "Годны Дзень Волі". Яго трансляцыя пачнецца а 18-й гадзіне на сайце Hodna.by і ў сацсетках. А а 20-й гадзіне Лявон Вольскі ладзіць вялікі электрычны анлайн-канцэрт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.