Прэзентацыя на Еўрарадыё: Кліп "Весна" ад Юліі Глебавай і гурта "Час Speak"

Беларуская спявачка Юлія Глебава і гурт "Час Speak" прадстаўляюць на Еўрарадыё новае відэа на песню "Весна" з дэбютнага альбома "Неформат". У адрозненне ад папярэдніх кліпаў, гэтым разам каманда не лезла ў горы і не скакала ў мора са скалаў, не арандавала сярэднявечныя замкі з рыцарамі і коньмі.


"Хацелася зрабіць лёгкае, светлае атмасфернае відэа, такі кактэйль з пастановачных і дакументальных сцэн з порцыяй гумару. Хацелася, каб многіх "усміхнула", — прызнаецца Юлія Глебава і дадае, што на здымкі трапных "дакументальных кадраў" з жыцця гараджан здымачная група патраціла не адзін дзень, бо, маўляў, для адных сцэн была патрэбная ранняя вясна, для іншых — пазнейшая, з зялёнай травой і дзьмухаўцамі. І яшчэ, падкрэслівае спявачка, у відэа нарэшце з'яўляюцца цымбалы, якія гучаць ва ўсіх песнях гурта і на канцэртах, а ў кліпах дагэтуль не фігуравалі.


Ідэя і сцэнар кліпа належаць Юліі і Аляксею Глебавым. Большая частка сцэн знятая аператарам "ViShark studio" Яўгенам Акулічам. Post-production выкананы Таццянай Нікеенка, якая працавала над кліпамі "Без билета", J: морс, "Ляпис Трубецкой" і іншых каманд.


Цяпер гурт працуе над новым, другім па ліку, альбомам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі