Прэзентацыя на Еўрарадыё: ЕР “Sick” ад 2morrow2late (спампаваць)

ЕР складаецца з дзвюх кампазіцый — “Sick” і “Tear The Chains”
 
“Загалоўную песню сінгла напісаў і выканаў наш бубнач Korotkiy, гэта яго першая аўтарская праца, — тлумачыць фронтмэн каманды Jim Win. — У другой песні, “Tear The Chains”, мы крыху паэксперыментавалі і дадалі ў аранжыроўку партыю саксафона. Мне падаецца, атрымалася прыкольна!"
бубнач 2morrow2late  Андрэй Каротчанка
Jim Win запэўнівае: нягледзячы на рамантычны інструмент, сінгл вытрыманы ў духу каманды, і, у адрозненні ад “лайтовага” папярэдняга міньёна “Be Yourself”, атрымаўся цяжкім ды, вядома, “з яйцамі”.
 
“Гэтым эксперыментам мы хочам яшчэ раз сказаць, што альбом будзе розным па стылістыцы і настроі, аранжыроўках і агульнай карціне. У ім будуць “лайтовыя” і “цяжкія” песні”. 
Як паведамлялася раней, праца над альбомам ужо скончаная, у яго увойдуць 13 кампазіцый. Назву будучай пласцінкі гурт трымае ў таямніцы. Рэліз мусіў адбыцца на пачатку 2014 года, але цяпер музыкі абмяркоўваюць верагоднасць прэзентацыі напярэдадні Каляд. Дыск выйдзе абмежаваным накладам “для сяброў і сапраўдных фанатаў”.
 
Канцэртная прэзентацыя ЕР “Sick” адбудзецца 24-га кастрычніка ў клубе TNT. Уваход вольны.
 
Паслухаць і спампаваць альбом:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі