Прэйгерман: Адмена аўтаноміі радыкалізуе супрацьстаянне Каталоніі з Мадрыдам

Прэйгерман: Адмена аўтаноміі радыкалізуе супрацьстаянне Каталоніі з Мадрыдам

Урад Іспаніі мае намер скарыстацца 155-м артыкулам Канстытуцыі, які дазваляе прыпыніць паўнамоцтвы мясцовага кіраўніцтва Каталоніі і ўвесці знешняе кіраванне ў рэгіёне. Фактычна гэта будзе азначаць адмену аўтаноміі іспанскага рэгіёна. Разглядаць пытанне ўрад Іспаніі будзе 21 кастрычніка на адмысловым пасяджэнні.

Мэта скасавання аўтаноміі Каталоніі — “аднаўленне канстытуцыйнага парадку”. Але вынік Мадрыд можа атрымаць іншы, мяркуе кіраўнік “Ліберальнага клуба” Яўген Прэйгерман.

Прэйгерман: “Гэта шлях да эскалацыі. Бо сіла з аднаго боку выклікае праяўленне сілы з іншага боку. Таму можна чакаць, што градус супрацьстаяння ўзрасце. Гэта могуць быць і пратэсты ў розных формах — мірных і не мірных. Гэта могуць быць і нейкія тэрарыстычныя акты. Зразумела, пакуль Каталонія — гэта не краіна баскаў, дзе праз тэрарызм сепаратысты імкнуліся адстойваць свае аргументы. Але ў сучасным свеце чакаць можна ўсяго чаго заўгодна”.

З іншага боку, кажа беларускі палітолаг, рашэнне Мадрыда і эскалацыя сітуацыі дапаможа высветліць, наколькі глыбокія карані ў імкнення да незалежнасці ў жыхароў Каталоніі. Па словах Прэйгермана, шмат хто з жыхароў рэгіёна не хоча аддзялення ад Іспаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі