У Францыі пратэстуюць супраць дарагога бензіну

У Францыі пратэстуюць супраць дарагога бензіну

У шэрагу рэгіёнаў Францыі 17 лістапада адбываюцца акцыі пратэсту аўтамабілістаў, якія незадаволеныя падаражэннем бензіну. Актывісты апранаюць жоўтыя камізэлькі з флікерамі і перакрываюць дарогі. У акцыях бяруць удзел каля 50 тысяч чалавек, паведамляе Reuters.

Падчас пратэстаў здарыўся адзін няшчасны выпадак. У дэпартаменце Савоя да аднаго з кіроўцаў падышлі актывісты, ён запанікаваў і выпадкова націснуў на педаль газу. Машына рушыла і збіла адну з удзельніц акцыі, жанчына сканала.

У іншых рэгіёнах таксама адбываюцца інцыдэнты, звязаныя з перакрыццем дарог. 16 чалавек пацярпелі, адзін з іх у крытычным стане.

Французскі ўрад налета плануе ўзняць падатак на дызельнае паліва на 6,5%, на бензін — на 2,9%. Улады мяркуюць, што французы ў выніку адмовяцца ад асабістых аўтамабіляў і пачнуць актыўней карыстацца грамадскім транспартам, або стануць набываць электрамабілі, што станоўча адаб’ецца на экалагічным становішчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі