Вы тут

У Літве другі тур прэзідэнцкіх выбараў і выбары ў Еўрапарламент

Reuters

У Літве сёння адбываецца другі тур прэзідэнцкіх выбараў. За пасаду кіраўніка краіны змагаюцца эканаміст Гітанас Науседа, былы дарадца прэзідэнта SEB-банка, і экс-міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ. У першым туры Шыманітэ абышла Науседу меней чым на паўадсотка.

Усяго ў прэзідэнцкай кампаніі ўдзельнічала 9 кандыдатаў. Тэрмін паўнамоцтваў кіраўніка краіны складае 5 гадоў. Цяперашняя прэзідэнтка Даля Грыбаўскайтэ займала пасаду два тэрміны запар і болей не можа балатавацца.

Паралельна з прэзідэнцкімі выбарамі літоўцы галасуюць за сваіх кандыдатаў у Еўрапарламент. Тут вылучана 16 спісаў кандыдатаў ад партыяў і грамадскіх камітэтаў. Усяго будзе абрана 11 кандыдатаў.