Вы тут

"Прессбол": гульцоў брэсцкага "Дынама" могуць пакараць за абразы на адрас суддзі

Брэсцкі дынамавец Арцём Мілеўскі / БЕЛТА

Гульцоў брэсцкага "Дынама" могуць пакараць за абразы на адрас галоўнага суддзі матча з салігорскім "Шахцёрам" Віктара Шымусіка. Па звестках "Прессбола", 5 лістапада ў Доме футбола адбудзецца пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола. На ім разгледзяць паводзіны дынамаўцаў (ім можа пагражаць дыскваліфікацыя ці штраф). Як інфармавала Еўрарадыё, "Дынама" і "Шахцёр" згулялі ўнічыю 1:1. Пры гэтым суддзя не прызначыў пенальці ў браму гарнякоў за гульню рукой і не залічыў гол, забіты гаспадарамі поля на апошніх хвілінах.

Як вядома, каманда з горада над Бугам змагаецца за чэмпіёнства з БАТЭ, страта двух ачкоў не магла не абурыць дынамаўцаў. Праўда, барысаўчане ў той вечар прайгралі "Іслачы" — 2:4. ФК "Дынама-Брэст" папрасіў Дэпартамент судзейства і інспектавання федэрацыі даць каментары адносна некалькіх спрэчных эпізодаў паядынка.

На відэа, якое з'явілася ў інтэрнэце, патрапіла брудная лаянка некалькіх футбалістаў брэсцкага "Дынама", якія абураліся судзействам. "Збягае, б...ь,гаварыў Сяргей Кісляк. — Чаго ты збягаеш з поля?... Пету..ра... Дай гэтаму п...ру, бакавому, н...й, медаль залаты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.