Прэс-сакратар Пуціна: Не трэба лезці ў асабістае жыццё прэзідэнта

"Ён [Пуцін. — Заўв. Еўрарадыё] не абавязаны гаварыць з кім-небудзь пра сваё асабістае жыццё. Магу толькі сказаць адно, што я, шчыра кажучы, не змог бы адказаць на пытанне аб яго асабістым жыцці. Ён столькі працуе, што я не магу зразумець, адкуль яму ўзяцца", — цытуе прэс-сакратара прэзідэнта Расіі “РИА “Новости”.

Прыкрываць асабістае жыццё працай у прэзідэнтаў модна. Нешта падобнае на тлумачэнні Пяскова казаў у свой час і Аляксандр Лукашэнка.

“Вось пасля гэтай сустрэчы я паеду ў рэзідэнцыю. Заўтра я зноў прыеду ў гарадскую рэзідэнцыю або яшчэ ў нейкую. Якое тут можа быць асабістае жыццё? — здзівіўся беларускі лідар пытанню ад журналіста “Літоўскага кур’ера”. — Я ўвогуле не разумею, што такое асабістае жыццё. У дзіцячы садок я сёння пайду забіраць малога. Гэта ўжо, напэўна, асабістае жыццё? Але гэта імгненні”.

Дарэчы, каментуючы чуткі пра тое, што Іверскі манастыр на мінулых выходных быў ачэплены, бо там нібыта вянчаўся Уладзімір Пуцін, Дзмітрый Пяскоў сказаў, што не ведае, адкуль бяруцца такія здагадкі. Прэзідэнт Расіі ў гэты час знаходзіўся ў Сочы, дадаў ён.

Нагадаем, у чэрвені Уладзімір і Людміла Пуціны нечакана абвясцілі пра тое, што іх шлюб завершаны, пасля прагляду балета “Эсмеральда”. Пра асабістае жыццё прэзідэнта Расіі ходзіць шмат плётак.

На фота: Уладзімір і Людміла Пуціны.

Фота: izvestia.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі