Прэм'еру восьмага эпізоду "Зорных войнаў" перанеслі на снежань 2017-га

Прэм'еру восьмага эпізоду "Зорных войнаў" перанеслі на снежань 2017-га

Прэм'еру восьмага эпізоду "Зорных войнаў" перанеслі на снежань 2017-га. Раней яна была запланаваная на травень 2017 года. Рашэнне пра перанос прэм'еры абумоўленае "экстраардынарным поспехам" сёмага эпізоду, тлумачыць у кампаніі The Walt Disney Studios. Замест "Зорных войнаў" 26 траўня 2017-га выйдзе фільм "Піраты Карыбскага мора: Мерцвякі не расказваюць казкі", інфармуе meduza.io.

Вядома, што рэжысёрам і аўтарам сцэнару 8-га эпізоду з'яўляецца амерыканец Раян Джонсан. Ён ужо працуе над сцэнаром 9-й часткі, якая мусіць завершыць трылогію "Зорных войнаў". Сёмая частка ("Прабуджэнне сілы") сабрала ў пракаце ўжо больш за 1,8 млрд долараў.

Прэм'еру восьмага эпізоду "Зорных войнаў" перанеслі на снежань 2017-га
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі