Вы тут

Прэм'ер-міністр Літвы распавёў, што можа ўраўнаважыць ўплыў Расіі ў Беларусі

Саўлюс Скверняліс / delfi.lt

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс распавёў, што можа ўраўнаважыць ўплыў Расіі ў Беларусі. Ён лічыць, што, нягледзячы на пазіцыю па Беларускай АЭС (улады Літвы заклапочаныя бяспекай станцыі), Вільня мусіць весці дыялог са сваім суседам.

"Гэта сусед, з якім мы павінны мець зносіны і размаўляць, цытуе словы літоўскага прэм'ера Delfi. — Мы павінны забяспечыць абарону і ахову сваіх інтарэсаў у супрацоўніцтве і зносінах".

Пры гэтым урад Літвы "не мяняе ніякія свае фундаментальныя ўстаноўкі ў плане БелАЭС" і не ідзе на саступкі Мінску (у гэтым урад абвінавачваюць кансерватары). 2 кастрычніка нават былі праведзены вучэнні, падчас якіх адпрацоўваліся дзеянні ў выпадку аварыі на атамнай станцыі ў Астравецкім раёне.

"Ці ёсць у нас цікавасць, каб гэта дзяржава была дэмакратычнай дзяржавай, была арыентавана на заходнюю дэмакратыю, ці проста аддаць і пакінуць яе на волю лёсу, каб усходні сусед зрабіў яе саюзнай дзяржавай або філіялам?" — гаворыць літоўскі прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, мэта Расіі "наблізіць да сябе максімальна, інтэграваць", а мэта Літвы, каб Беларусь "была дэмакратычным сяброўскай дзяржавай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.