Прайшлі ператрусы ў полацкіх студэнтаў
![Прайшлі ператрусы ў полацкіх студэнтаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/buka-2603.jpg.webp?itok=upYyuCY0)
26 сакавіка ў студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыліся ператрусы ў рамках крымінальнай справы, паведамляе прэс-служба Задзіночання беларускіх студэнтаў. Па якім артыкуле пачатая справа і ў сувязі з чым, невядома.
Ператрусы адбыліся ў інтэрнацкім пакоі студэнткі Алесі Букі і ў бацькоў студэнта Аляксандра Лоня.
11 сакавіка Бука ўдзельнічала ў флэшмобе, падчас якога студэнты галілі сабе галовы на знак салідарнасці з палітзняволенымі.
Пры ператрусе ў яе забралі тэхніку. Сама дзяўчына не выходзіць на сувязь.
Нядаўна студэнтаў ПДУ выклікалі ў пракуратуру за ўдзел у флэшмобе салідарнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.