Студатрадаўцам заплацілі менш за мінімальны заробак
Грошы, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com
У Краснапольскім раёне студатрадаўцам за працу заплацілі менш за мінімальны заробак. У сітуацыю ўмяшалася пракуратура.
Пракурорскую праверку правялі, як паведамляецца, пасля звароту "законнага прадстаўніка непаўналетняга". Выявілася, што 19 непаўналетніх студатрадаўцаў і іх паўналетні камандзір працавалі на прадпрыемстве. Згодна з Працоўным кодэксам на студатрадаўцаў распаўсюджваюцца гарантыі па мінімальнай заработнай плаце.
Але фактычна, кажуць у пракуратуры, маладыя людзі атрымалі менш за мінімальны заробак, вызначаны законам: "Агульная сума недаплачаных грашовых сродкаў склала больш за 5 тысяч рублёў".
Пасля ўмяшання пракуратуры 20 студатрадаўцам даплацілі да памеру мінімальнага заробку. На кіраўніка прадпрыемства склалі адміністрацыйны пратакол.