Праваабаронцы патрабуюць спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху

Праваабаронцы патрабуюць спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху

Беларускія праваабаронцы патрабуюць спыніць нагнятанне істэрыі і атмасферы страху ў беларускім грамадстве і забяспечыць выкананне правоў чалавека. У распаўсюджанай заяве патрабуецца "вызваліць усіх асобаў, якія былі падвергнуты адвольным затрыманням ці адміністрацыйным арыштам за ўдзел у мірных сходах і выказванне меркавання". Праваабаронцы патрабуюць "забяспечыць няўхільнае выкананне ўсіх працэсуальных гарантый асобам, узятым пад варту ў межах узбуджанай крымінальнай справы; устрымацца ад любых формаў ціску на ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, у тым ліку — адвакатаў". "Забяспечыць правы грамадзянаў на мірныя сходы і выказванне меркавання, устрымацца ад ужывання гвалту ў дачыненні да іх, не перашкаджаць журналістам у іх прафесійнай дзейнасці", — цытуе заяву сайт spring96.org.

Яе падпісалі праваабарончы цэнтр "Вясна", "Цэнтр прававой трансфармацыі", Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць", Беларускі Дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр. Цалкам тэкст заявы гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі