Праваабаронца Судаленка ўпершыню за 8 месяцаў убачыў сына

Леанід Судаленка / spring96.org​
Леанід Судаленка / spring96.org​

У канцы жніўня праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка дамогся спаткання з сям'ёй, пра што ён напісаў у лісце.

"Упершыню за 8 месяцаў ўбачыў сына. Дзве гадзіны па тэлефоне праз падвойнае шкло. Тым не менш прамень святла ў цёмным царстве", — піша з СІЗА-3 праваабаронца. Цытату з яго ліста прыводзяць Naviny.by.  

Кажучы пра суд над сабой, Судаленка працытаваў Шэкспіра ў рускім перакладзе: "Грехи других судить вы так усердно рветесь, возьмитесь за свои — и до чужих не доберетесь".

Прапанову напісаць "пакаяльны ліст" Судаленка пракаментаваў так: "Але я ж не вінаваты!" 

У верасні Судаленку мусяць пералічыць тэрмін у зняволенні. Цяпер дзень у СІЗА "ідзе ў залік" як паўтара. Паколькі праваабаронца знаходзіцца ў ізалятары 8 месяцаў, з 18 студзеня, то ў верасні яму залічаць год пад вартай.

Раней Еўрарадыё паведаміла аб тым, што суд над праваабаронцам "Вясны" Леанідам Судаленкам, а таксама валанцёркамі арганізацыі Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка будзе закрытым.

Іх справу пачаў разглядаць 3 верасня суд Цэнтральнага раёна Гомеля.

Усіх траіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, іх фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч.2 арт. 342 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі