Прарыў дамбы на Эльбе, эвакуявалі 23 тысячы чалавек (відэа)

Паведамляецца, што пасля працяглых дажджоў вада ў Эльбе паднялася да рэкорднага ўзроўню — 7,48 метра (на 5 метраў вышэй за звычайны ўзровень). Выратавальнікі вывезлі з вёсак і гарадкоў вакол Акена больш за 8 тысяч чалавек. Тры тысячы чалавек пакінулі свае дамы ў Магдэбургу.

Мяркуецца, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя нармалізуецца.

Нагадаем, паводка ў Нямеччыне і ў суседніх краінах працягваецца другі тыдзень. Яе прычына — моцныя і працяглыя ліўні, з-за якіх істотна падняўся ўзровень вады ў многіх рэках. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паабяцала выдзеліць пацярпелым тэрыторыям 100 мільёнаў еўра дапамогі (палова гэтай сумы — Баварыі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі