Вы тут

Прапрацоўваецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў ЕС

Фота: Reuters

Прапрацоўваецца візіт (ці нават візіты) Аляксандра Лукашэнкі ў ЕС, інфармуе ria.ru. Аднак ён мусіць быць старанна падрыхтаваны і прынесці рэальную карысць для краіны, адзначыў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. 15 кастрычніка ён знаходзіўся ў Люксембургу, дзе ўдзельнічаў у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц "Усходняга партнёрства" і краін-чальцоў ЕС, меў двухбаковую сустрэчу з еўракамісарам Ёханэсам Ханам.

"Я перакананы, што візіты... будуць старанна і дэталёва падрыхтаваны і яны адбудуцца", — сказаў журналістам Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, усе прапановы па тэматыцы візітаў дакладваюцца кіраўніку дзяржавы.