Прамова з балкона жыхара Жыткавічаў трапіла на лінгвістычную экспертызу

Беларускі міліцыянер

Беларускі міліцыянер / edinstvo.by

32-гадовага жыхара Жыткавічаў будуць судзіць за "абразу прадстаўніка ўлады". Яму пагражае да трох гадоў абмежавання волі, піша sb.by.

Мужчына спачатку ў раённай бальніцы нецэнзурна лаяўся на лекарку. У выніку да яго дахаты прыехалі два міліцыянеры — ўчастковы інспектар і кіроўца. Паколькі ў кватэру іх не пусцілі, сілавікі слухалі пад балконам, што пра іх думае яе гаспадар. Мужчына прамаўляў і адначасова здымаў відэа. Пазней яго далучылі да крымінальнай справы.

У той жа дзень жыхара Жыткавічаў затрымалі, на яго склалі пратакол за "дробнае хуліганства". Далей "пры садзейнічанні супрацоўнікаў упраўлення ўласнай бяспекі па Гомельскай вобласці" правялі лінгвістычную экспертызу прамовы мужчыны. У ёй знайшлі "абразы" і распачалі крымінальную справу. Вядома, што раней жыхара Жыткавічаў судзілі за "злоснае хуліганства" і ўхіленне ад прызыву ў войска.

На канец лета ў Гомельскай вобласці за "абразу міліцыянераў" прыцягнулі да адказнасці 137 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі