Вы тут

Пракурор папрасіў для Віктара Бабарыкі 15 гадоў пазбаўлення волі

Міліцыянты каля выбарчага штаба Віктара Бабарыкі / Еўрарадыё

На судзе па "справе Белгазпрамбанка" дзяржабвінаваўца папрасіў прысудзіць Віктару Бабарыку 15 гадоў пазбаўлення волі.

Экс-кіраўнік "Белгазпрамбанка" знаходзіцца за кратамі ўжо больш за год — з 18 чэрвеня 2020-га. Яго вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам", "Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў" і "Дача хабару". Бабарыка не прызнае віны і не пайшоў на здзелку са следствам ў адрозненне ад іншых топ-менеджараў банка. 

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Суд над кіраўніцтвам "Белгазпрамбанка" пачаўся ў лютым 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.