Прадстаўніка БМЗ за хабар у 36 тысяч долараў адправілі ў калонію на 7 гадоў

Прадстаўніка БМЗ за хабар у 36 тысяч долараў адправілі ў калонію на 7 гадоў

28 лютага суд Жлобінскага раёна агучыў прысуд былому начальніку фінансавага ўпраўлення БМЗ, а таксама прадстаўніку камерцыйных структур. Першага судзілі за атрыманне хабару, а другога — за дачу хабару, піша TUT.by.

Менеджар прадстаўляў інтарэсы чатырох фірмаў (Украіна, Эстонія, Кітай), якія пастаўлялі на завод вогнетрывалыя матэрыялы. Прадпрыемства мела перад ім крэдыторскую запазычанасць. У студзені 2018-га начальнік фінансавага ўпраўлення завода дамовіўся дапамагчы, але запатрабаваў за гэта "адкат" у 2%.

Пазней ён загадваў падначаленым рабіць плацяжы. За гэта атрымліваў хабар ад менеджара, а потым наўпрост ад кітайскіх бізнэсоўцаў.

Агульная сума хабару склалі амаль 15 тысяч еўра і 19 тысяч долараў.

Экс-супрацоўніка завода асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Таксама з яго спагоняць суму хабараў. Акрамя таго, мужчыну забаронена яшчэ пяць гадоў займаць пэўныя пасады.

Менеджару прысудзілі 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд яшчэ не набыў моц, і яго можна абскардзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі