Прадстаўніца МЗС Расіі Захарава выказалася пра "господина Лукашенко" (відэа)

Прадстаўніца МЗС Расіі Захарава выказалася пра "господина Лукашенко" (відэа)

"Што датычыць выказванняў спадара Лукашэнкі... Беларусь — наш надзейны саюзнік, партнёр. Курс на пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння з Мінскам не падлягае сумневу", — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава на брыфінгу 11 студзеня. Трансляцыя брыфінгу вялася праз акаўнт МЗС Расіі ў Фэйсбуку. 

Такім чынам яна пракаментавала выказванне Аляксандра Лукашэнкі, што Масква можа страціць саюзніка праз тое, што Масква адмаўляецца кампенсаваць Мінску падатковы манеўр ў нафтавай сферы.

Захарава падкрэсліла, што стратэгія на ўзаемадзеянне з Беларуссю замацаваная ў канцэпцыі знешняй палітыкі Расіі. А па канкрэтных пытаннях паміж дзвюма дзяржавамі дыялог вядуць профільныя ведамствы. 

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінску заявіў, што Расія страціць адзінага саюзніка на захадзе, бо не можа дамовіцца пра кампенсацыю за падатковы манеўр. Кіраўнік Беларусі даручыў ураду знайсцi альтэрнатыўныя варыянты паставак нафты. Разглядаецца магчымасць паставак праз краіны Балтыі. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі