Заява Пуціна пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі нарабіла шмат шуму. І нават разуменне таго, што гэта новы этап шантажу Захаду Крамлём, не адмяняе разумення: адбываецца паглыбленне працэсу ўцягвання лукашэнкаўскага рэжыму ў вайну Расіі супраць Украіны. Але галоўнае тое, што ўмоўны статус “ядзернай дзяржавы” робіць нашу краіну мішэнню ў супрацьстаянні Расіі з Захадам.
Што мяняе для Лукашэнкі рашэнне Пуціна пра размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і ці сапраўды такое размяшчэнне адбудзецца? Ці здольныя будуць беларускія вайскоўцы перахапіць кантроль над “ядзернай кнопкай” у расіян у выпадку неабходнасці? Як змянілася рыторыка Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.