Пра “партызан” і “каліноўцаў”, стратэгію і здраду рэжыму — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё

Аб’яднаны Пераходны Кабінет правёў прэс-канферэнцыю, па выніку якой стала зразумела, што сказаць ім асабліва не было чаго. А праз некалькі дзён пасля гэтага “Полк Каліноўскага” і “Кібер-Партызаны” аб’явілі пра сваё аб’яднанне і жаданне стаць новай палітычнай сілай. Унутры Беларусі лукашэнкаўцы працягваюць закручваць гайкі і прынялі закон, па якім за “здраду дзяржаве” пагражае смяротнае пакаранне.

Што дае аб’яднанне і ці стануць “Полк Каліноўскага” і “Кібер-Партызаны” падмуркам для стварэння нацыянальна-вызваленчага руха? Ці магчымыя перамовы па абмене ці вызваленні палітвязняў і хто іх можа весці? Планы і стратэгіі па звяржэнні рэжыма — ці існуюць яны і наколькі рэальныя? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.