Поўнае відэа гутаркі НТВ з Лукашэнкам, яго прэс-сакратаркай і кухарам

Расійскі журналіст Вадзім Такмянёў узяў эксклюзіўнае інтэрв'ю ў кіраўніка Беларусі. Учора яго паказалі ў праграме "Цэнтральнае тэлебачанне" на тэлеканале НТВ. Сюжэт быў прысвечаны нядаўнім мінскім перамовам "нармандскай чацвёркі" (лідараў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі).

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы 8 лютага ў Сочы быў заклапочаны, ці паспееюць у Мінску арганізаваць сустрэчу? Лукашэнка яму адказаў: "Слухай, супакойся! Ты ж ведаеш, у Беларусі могуць усё. Мы ўсё зробім на вышэйшым узроўні". Калі ж у дзень сустрэчы ў Мінску Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну ў Маскву, то распавёў, што ўсё гатова ("задзелалі нават дзіркі на асфальце"), згадаў, што ў інтэрнэце пачалі пісаць, што расійскі прэзідэнт можа не прыляцець у беларускую сталіцу.

"Мне заўсёды хацелася і цяпер яшчэ больш хочацца сказаць: "Хлопцы, давайце сядзем мы ўтрох і без усялякіх пасярэднікаў дамовімся, як мы спынім гэтую вайну, калі мы хочам яе спыніць", — прызнаўся ў інтэрв'ю НТВ Лукашэнка. Ён адзначыў, што на Данбасе "многія ідэйна ваявалі за сваю зямлю". Згадаў лідараў самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР" Захарчанку і Платніцкага: "Як бы да іх не адносіліся, а раптам яны "ад душы"?".    

Таксама расійскія журналісты пагаварылі з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант, назвалі яе прыгажуняй. Яна распавяла, як лідары краін "знайшлі" ў Палацы Незалежнасці пакой, у якім вырашылі застацца на перамовы. У сюжэце "вопытны апаратчык" Аляксандр Радзькоў гаварыў, што часам кіраўнікі Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі заставаліся без перакладчыкаў, але знаходзілі агульную мову. Паводле яго слоў, "Меркель добра валодае рускай мовай", а Пуцін, Аланд і Парашэнка — англійскай.

НТВ паразмаўляла з штатнымі перакладчыкамі-сінхраністамі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрыем Тупікам (ён слухаў Аланда) і Сяргеем (яго "аб'ектам" была Меркель). Паводле іх слоў з боку лідараў Нямеччыны і Францыі не было ціску на Парашэнку і Пуціна, яны выконвалі выключна функцыю мадэратара, пасярэдніка.

Пагаварыў Такмянёў і з асабістым шэф-кухарам Лукашэнкі Міхаілам, яго памочніцай Вольгай, якая "адзіная мела доступ ва ўсе тайныя пакоі, дзе засядалі лідары чатырох дзяржаваў". Высветлілася, што прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду спадабаліся беларускія дранікі са смятанай, а канцлеру Нямеччыны Ангеле Меркель — сала. Афіцыянтка Вольга распавяла, што падавалі спіртныя напоі, хаця лідары, асабліва Парашэнка, "супраціўляліся".

Сюжэт з Мінска на відэа гл. ад 14.30.

Карыкатурыст The Economist пераблытаў Парашэнку з Лукашэнкам


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі