Помнік Кастусю Каліноўскаму адкрылі ў роднай вёсцы рэвалюцыянера

Помнік Кастусю Каліноўскаму адкрылі ў роднай вёсцы рэвалюцыянера

У вёсцы Мастаўляны на Беласточчыне 2 кастрычніка прайшло ўрачыстае адкрыццё помніка Кастусю Каліноўскаму. Менавіта тут, у вёсцы, размешчанай ля самай польска-беларускай мяжы, у 1838 годзе нарадзіўся правадыр паўстання 1863 года. Помнік уяўляе сабой каменную стэлу вышынёй больш за тры мэтры. На ёй усталяваная мемарыяльная дошка на польскай і беларускай мовах. Працы па стварэнні помніка працягваліся больш за два гады.

На адкрыцці помніка прысутнічалі мясцовыя ўлады, школьная моладзь, каталіцкія і праваслаўныя святары, жыхары вёскі Мастаўляны і ваколіц, а таксама і прадстаўнікі Памежнай службы Польшчы, які ля помніка неслі ганаровую варту, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі