За апошні тыдзень польскія памежнікі затрымалі сем праваднікоў мігрантаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Нелегальна перайсці мяжу з Беларусі ў Польшчу дапамагалі мужчыны, якія прыбылі з Турцыі, Ірана, Туркменістана і Азербайджана. Як сцвярджаюць польскія памежнікі, часта праваднікамі становяцца студэнты-замежнікі, якія навучаюцца ў Беларусі: "Часта гэта студэнты беларускіх ВНУ, выхадцы з Ірака, Турцыі ці былых постсавецкіх рэспублік".
Гэтых замежнікаў вярбуюць у злачынныя групоўкі, абяцаюючы высокі і лёгкі заробак.
Польскія памежнікі заяўляюць, што ад гэтага бізнесу прыбытак маюць як арганізатары, так і беларускія службы. "Напрыклад, чалавек, які праводзіць замежнікаў праз польска-беларускую мяжу (за выкананае заданне) павінен атрымаць 2,5 тысячы долараў, а ён толькі адзін з элементаў у арганізацыі нелегальнага перасячэння мяжы ЕС", — падкрэсліваецца ў паведамленні.