Польская партыя пагражае заблакаваць мяжу з Беларуссю

Дэпутаты з польскай парламенцкай партыі “Рух Палікота” збіраюцца блакаваць мяжу з нашай краінай, а таксама з Украінай і Калінінградскай вобласцю Расіі.
 

Як паведамляе Polska Agencja Prasowa, адбудзецца гэта ў выпадку, калі на працягу трох месяцаў улады Польшчы не спросцяць працэдуры памежнага кантролю. Павольнасць іх правядзення перашкаджае імпарту і экспарту ў гэтым рэгіёне. У выніку чаго на мяжы можна назіраць вялізныя чэргі.  


Па словах прадстаўнікоў партыі, да блакады гатовыя не толькі дэпутаты, але і мясцовыя жыхары.


Прадстаўнікі “Руху Палікота” ужо накіравалі зварот да прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі