Польшча запусціла на мяжы з Беларуссю першы супрацьдронавы кластар
Марцін Кервіньскі на адкрыцці супрацьдронавага кластара / прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы
На мяжы з Беларуссю Польшча запусціла першы супрацьдронавы кластар. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі, які правёў прэс-канферэнцыю ў Падляшскім ваяводстве.
Міністр нагадаў пра свой візіт разам з прэм'ерам Дональдам Тускам на мяжу на Каляды. Тады ён абвясціў аб разгортванні згаданай сістэмы. Яна павінна выяўляць і распазнаваць лятаючыя аб'екты, а таксама супрацьдзейнічаць ім.
"За намі знаходзіцца вышка, адна з прыкладна тузіну вышак, якія падтрымліваюць гэтую сістэму. Гэта першы кластар, першы модуль, які мы ўсталявалі на нашай усходняй мяжы. Аднак нашая мэта, вядома ж, палягае ў тым, каб уся наша ўсходняя мяжа, уся наша марская мяжа, была абсталявана падобнай сістэмай", — падкрэсліў Кервіньскі.
Ён расказаў, што сістэма складаецца з двух элементаў — кампанентаў радыёлакацыйнай сістэмы, прызначаных для выяўлення самалётаў, і сістэмы радыёсканавання, прызначанай для выразнай ідэнтыфікацыі гэтых аб'ектаў, каб іх можна было збіць ці перахапіць.
Кервіньскі анансаваў запуск пяці такіх комплексаў на працягу бліжэйшых месяцаў.