Вы тут

Польшча пабудуе сцяну на мяжы з Беларуссю і Украінай

Фота з адкрытых крыніцаў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб захадах па барацьбе з афрыканскай чумой свінняў. У адпаведнасці з гэтым законам на мяжы з Беларуссю і Украінай будзе ўзведзеная сцяна.

Раней паведамлялася, што такую сцяну плануецца ўзвесці не на самой мяжы, а ў памежнай рысе. Паводле сваёй канструкцыі сцяна будзе нагадваць агароджу ўздоўж хуткасных трасаў.

Тэрміны ўзвядзення сцяны — 2018-2021 гады. На гэты праект плануецца патраціць болей за 37 мільёнаў долараў, паведамляюць замежныя СМІ.

Сцяна павінна абмяжоўваць міграцыю дзікоў — менавіта яны з’яўляюцца разносчыкамі небяспечнага віруса, які можа пасля перайсці на свойскіх жывёл.