Полацкія прадпрымальнікі спыняюць страйк і аднаўляюць працу

Полацкія прадпрымальнікі спыняюць страйк і аднаўляюць працу

Полацкія прадпрымальнікі пасля двухдзённага страйку вырашылі аднавіць працу. Як паведамляе Радыё "Свабода", у нядзелю яны сабраліся на мясцовым кірмашы, каб падпісаць зварот, складзены РГА "Перспектыва". Гандляры вырашылі, што зноў выйдуць працаваць, але будуць бараніць калег у выпадку канфіскацыі тавару.

Зварот яны збіраюцца падаць у гарвыканкам, а копію пераслаць у Адміністрацыю прэзідэнта.

Як паведамляла Еўрарадыё, стыхійны страйк на полацкім кірмашы ўзнік 16 кастрычніка. Прычынай да яго сталі канфіскацыі тавараў, якія праводзіла падатковая інспекцыя ды іншыя дзяржаўныя службы. Згодна з указам №222, ад гандляроў патрабуюць афіцыйных дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё і якасць закупленых рэчаў. Прадпрымальнікі кажуць, што большую частку тавараў купляюць гуртам у Расіі, а тамтэйшыя рэалізатары не даюць дакументаў, якія б задаволілі беларускія структуры.

Фота: svaboda.org

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі