Вы тут

Піневіч: пад COVID-19 у Беларусі перапрафілявана ўжо траціна ложкаў у бальніцах

У бальніцы / Наш край

У Беларусі пад COVID-19 перапрафілявана 32 тысячы бальнічных ложкаў (гэта траціна). Толькі 2,5 тысячы з іх — вольныя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Але гэтыя вольныя ложкі раскіданыя па ўсёй краіне. І не факт, што яны засталіся ў тым жа Мінску. У Telegram з'явілася інфармацыя пра жанчыну з COVID-19, якую ў адной з сталічных бальніц паклалі на канапу ў калідор — "у сувязі з адсутнасцю месцаў для лячэння каранавірусных пацыентаў".

Піневіч падкрэсліў, што "эпідэмічная сітуацыя з'яўляецца дастаткова сур'ёзнай... яна пакуль, на жаль, не спрашчаецца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.