Пенсійны ўзрост у Беларусі пакуль павышацца не будзе (відэа)

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з працоўным калектывам Аршанскага льнокамбіната, перадае БЕЛТА

Праўда, ён лічыць, што ў краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост. "Але вы гэтага не хочаце. А я вам абяцаў, што, перш чым гэта рабіць, мы з вамі параімся. Але майце на ўвазе: такая будзе і пенсія", — папярэдзіў Лукашэнка. 

Па яго словах, пры больш высокім пенсійным узросце павялічылася б і пенсія; "Але калі вы гэтага не хочаце — добра. Будзем шукаць іншыя шляхі". 

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне адзін пенсіянер прыпадае на 1,3 працуючага. Ён адзначыў, што гэта ненармальна і трэба, каб суадносіны было хаця б 1:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі