Павялічыўся ПДВ і аплата за допуск аўтамабіляў да дарожнага руху

Асноўныя перамены агучыў перад галасаваннем намеснік старшыні Камісіі па бюджэце і фінансах Аляксандр Мякіннік.

“Прадугледжваецца павелічэнне ставак акцызаў на падакцызныя тавары, за выключэннем ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва і піва. Зніжэнне ставак акцызаў на нафтапрадукты ў сярэднім на 22% у параўнанні з 2014 годам. Павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак для банкаў і страхавых арганізацый з 18% да 25%”, — паведаміў ён.

Падатак на прыбытак павялічваецца з 12% да 13%, для “павышэння ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сямей”.

Таксама мясцовыя ўлады атрымліваюць права павялічваць ці памяншаць стаўкі падатку на нерухомасць, зямельнага падатку асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Аднак не больш як у 2,5 разу.

Пенсіянерам і інвалідам цяпер дазволена атрымліваць ільготы памерам 50% на аплату за допуск транспартнага сродку да дарожнага руху. Адначасова прапаноўваецца павялічыць падатак на допуск да дарожнага руху на адну базавую велічыню для тых машын, якія належаць фізічным асобам. Для іншых — на дзве.

“Змены ў Падатковым кодэксе накіраваныя на суаднясенне яго са зменамі, прапанаванымі кіраўніком краіны”, — патлумачыў прычыны пераменаў Мякіннік. Дэпутаты прагаласавалі за гэтыя змены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі