Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты напісала заяву на Лукашэнку ў Следчы камітэт

Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты напісала заяву на Лукашэнку ў Следчы камітэт

Прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду Вольга Кавалькова падала ў Следчы камітэт заяву на Аляксандра Лукашэнку. Яна хоча, каб яго прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за дыскрымінацыю жанчын. 

"Падала сёння ў Следчы камітэт заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі па артыкуле 190 Крымінальнага кодэкса "Парушэнне роўнасці грамадзян" за яго дыскрымінацыйныя выказванні на адрас жанчын", — напісала сустарршыня аргкамітэта партыі БХД.

Нагодай для заявы Кавальковай стаў выступ Лукашэнкі 29 траўня перад работнікамі Мінскага трактарнага завода. Тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што жанчына ў Беларусі не можа стаць прэзідэнтам і Канстытуцыя напісаная не пад жанчыну. 

Цэнтрвыбаркам атрымаў больш за дзесяць заяваў наконт гэтых словаў Лукашэнкі, але не пабачыў падставаў нават выносіць папярэджанне. На пасядэжнні 4 чэрвеня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што блогер Сяргей Ціханоўскі, чыя жонка Святлана таксама вылучылася на прэзідэнцкую гонку, таксама казаў, быццам Беларусь не гатовая абраць жанчыну прэзідэнта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі