Вы тут

Пасол Расіі ў Беларусі: перамовы аб цане на газ будуць весціся да канца года

Дзмітрый Мезенцаў / ria.ru

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў выказаўся наконт беларуска-расійскіх перамоваў пра цану на газ у 2020 годзе. Ён назваў іх абсалютна тэхнічнымі. Дыпламат мяркуе, што да канца бягучага года Мінск і Масква змогуць дамовіцца.

"Перамовы ідуць,цытуе словы Мезенцава ria.ru. — Тыя перамовы, якія будуць весціся да канца гэтага года, мяркую, дадуць самы аптымальны і камфортны варыянт у рамках ужо заключанага пагаднення. Цана з'яўляецца следствам ужо заключанага пагаднення, а не новых перамоваў".

Пасол адзначыў, што ў згаданым пагадненні, падпісаным больш за два гады таму, "вызначаны алгарытм фармавання кошту на газ".

Па словах Дзмітрыя Мезенцава, сёння Беларусь мае "самы льготны" кошт на газ сярод іншых краін-спажыўцоў — 127 долараў за тысячу кубаметраў. "Гэта абсалютны рэкорд па камфортнасці цаны", — падкрэсліў расійскі пасол.