Вы тут

Пасля адміністрацыйнага арышту не выйшаў адвакат Віталь Брагінец

Віталь Брагінец / facebook.com/vitaly.braginiec

Пасля адміністрацыйнага арышту з "сутак" не выйшаў адвакат Віталь Брагінец, паведамляюць праваабаронцы. Міжнародныя юрыдычныя арганізацыі Lawyers for Lawyers і Савет адвакатур і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE) патрабуюць вызваліць яго. 

Яны адзначаюць, што ў выніку адміністрацыйнага арышту Брагінец будзе пазбаўлены ліцэнзіі адваката. 

Віталя Брагінца зранку 23 траўня на выхадзе з дома затрымалі супрацоўнікі КДБ. Яго даставілі ў Партызанскае РУУС "для праверкі на датычнасць да пратэснай дзейнасці". Там міліцыянты заявілі, што ён праявіў непадпарадкаванне — паспрабаваў сысці. За гэта яго асудзілі на 15 сутак. 

Брагінец мусіў абараняць у судзе экс-адваката Аляксандра Мачалава: яго вінавацяць у падробцы дакументаў. Насамрэч, Мачалаў прыйшоў у суд з сапраўдным адвакацкім пасведчаннем, не ведаючы, што напярэдадні ўвечары яго пазбавілі ліцэнзіі. 

На судзе 6 чэрвеня Мачалаў прасіў перанесці пачатак працэсу, каб 8 чэрвеня ў ім паспеў паўдзельнічаць Брагінец. Аднак суд адмовіў у гэтым хадайніцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.