Адваката будуць судзіць за няведанне пра тое, што ў яго забралі ліцэнзію

Адваката будуць судзіць за няведанне пра тое, што ў яго забралі ліцэнзію

6 чэрвеня ў Ленінскім судзе Мінска пачнуць судзіць адваката Андрэя Мачалава, паведамляюць праваабаронцы. Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік.

Мачалава вінавацяць паводле ч.1 арт. 380 КК (падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). 

Адвакат удзельнічаў у некалькіх палітычных працэсах — у прыватнасці, абараняў палітзняволеную журналістку Кацярыну Барысевіч і шматдзетную маці Вольгу Залатар.

У чэрвені 2021-га Мачалаў павінен быў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву. Яе судзілі за тое, што папрасіла з'ехаць з арандаванай кватэры памочніцу пракурора Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс і даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. Яго адвакацкае пасведчанне, з якім ён прыйшоў на суд, палічылі несапраўдным. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі