Вы тут

Пасля 28 гадоў працы спыняе дзейнасць салігорскае выданне "Лідар-Прэс"

У Беларусі знікла яшчэ адно недзяржаўнае выданне / lider-press.by

Салігорскае недзяржаўнае выданне "Лідар-Прэс" з 1 кастрычніка вымушана "канчаткова сысці з медыйнай прасторы". Пасля 28 гадоў працы. Летась яно асвятляла прэзідэнцкія выбары і масавыя пратэсты. У сакавіку 2021-га выданне спыніла друк папяровай версіі газеты, але абнаўляліся сайт і сацсеткі.

"Так складваецца, што любы матэрыял, які праўдзіва асвятляе падзеі ў рэгіёне ці краіне, можа быць абвешчаны экстрэмісцкім з усімі вынікаючымі наступствамі, піша рэдакцыя. — У такой сітуацыі мы не можам рызыкаваць нашымі супрацоўнікамі і вымушаныя спыніць дзейнасць рэдакцыі".

Аднак супрацоўнікі рэдакцыі спадзяюцца, што ў будучыні "Лідар-Прэс" удасца аднавіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.