Пашпартная амністыя для цыганоў у Беларусі не плануецца

Пашпартная амністыя для цыганоў у Беларусі не плануецца

Беларускія праваабаронцы прапануюць уладам правесці пашпартную амністыю для цыганоў, якія жывуць у Беларусі без дакументаў. Гэта значыць — вызваліць іх ад штрафаў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства і выдаць пашпарты.

Але ў дзяржаўных органаў ёсць сваё бачанне сітуацыі. Яно заключаецца ў тым, што людзі без дакументаў — гэта сапраўды праблема, але пра легалізацыю яны мусяць паклапаціцца самі.

Пашпартная амністыя для цыганоў у Беларусі не плануецца

“Трэба для пачатку прыйсці і сказаць: “Мы вось тут жывём 25 гадоў, а ў нас няма пашпарта. У нас нават пасведчання аб нараджэнні няма. Давайце разам неяк легалізуемся”, — распавядае Еўрарадыё начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. — А яны проста не прыходзяць, маўляў, нам штраф дадуць. Прычым тут штрафы? Вы для пачатку прыйдзіце, каб мы разумелі, што вы ёсць і тут жывяце!”

Сёння няма дакладнай лічбы, колькі цыганоў пражывае ў Беларусі. Адна з прычын таго, што іх складана ўлічыць — якраз адсутнасць дакументаў. Без пашпарта (а ў некаторых няма і пасведчання аб нараджэнні) таксама складана ўладкавацца на працу.

За пражыванне на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі цыганы трапляюць пад штрафы. А заплаціць іх часта не могуць, бо не маюць магчымасці зарабляць грошы.

Але, на думку Бегуна, штрафы, накладзеныя на цыганоў раней, усё ж давядзецца заплаціць, бо закон адзін для ўсіх, і ён мусіць выконвацца. А пад амністыяй нельга разумець “вольніцу”.

“Давайце пра гэта сумесна размаўляць. Мы з задавальненнем уцягнем гэтую катэгорыю да легалізацыі. Мы са свайго боку нешта зробім, але, хай і яны нешта зробяць. Набяруцца сілы і прыйдуць у падраздзяленне. А казкі пра тое што яны бедныя і няшчасныя мы чулі ўжо даўно”.

Беларускія праваабаронцы, тым часам, упэўненыя, што пашпартная амністыя проста неабходная — тут і цяпер. Гэта значыць, ромаў, якія жывуць у Беларусі без дакументаў, трэба вызваліць іх ад штрафаў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства і выдаць пашпарты.

Пашпартная амністыя для цыганоў у Беларусі не плануецца

“Мы ведаем, што ёсць людзі, якія жывуць з савецкімі пашпартамі і прынцыпова не хочуць атрымліваць дакумент беларускага грамадзяніна. Але для тых, хто хоча атрымаць пашпарт і мае на гэта права, патрэбны асаблівы падыход, — распавядае Еўрарадыё юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных. — Мы гаворым пра тое што дзяржава можа прымаць пазітыўныя дзеянні, каб "падцягнуць" уразлівую групу да ўзроўня, якога дасягнулі іншыя людзі ў краіне. Даць магчымасць людзям, калі яны гэтага жадаюць, атрымаць пашпарт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі