Парафіяне Чырвонага касцёла звярнуліся да Наталлі Пяткевіч

Чырвоны касцёл / Еўрарадыё

Чырвоны касцёл / Еўрарадыё

Парафіяне Чырвонага касцёла звярнуліся да першай намесніцы адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч з просьбай дапамагчы вярнуць храм. Зварот да чыноўніцы апублікаваны на сайце парафіі.

Аўтары ліста адзначаюць, што будынак касцёла занепадае. У закрытым храме абсыпалася тынкоўка, гніюць фіранкі, дываны, псуюцца кнігі ў бібліятэцы, іконы, карціны і арган. Нагадаем, касцёл парафіі Святога Сымона і Святой Алены, па сутнасці, забралі ў вернікаў два гады таму. На рашэнне Мінгарвыканкама храм быў закрыты і апячатаны. Паведамлялася, што для рамонту пасля пажару. Парафіяне перакананыя, што пажару не было і рамонт храму не патрабаваўся, было невялікае ўзгаранне. Але аднаўленчыя работы ў прыбудове, дзе быў ачаг, так і не пачаліся.

"Мы, вернікі, адукаваныя людзі — усё разумеем! Але нам крыўдна і балюча назіраць, як у гістарычным шматпакутным Доме Божым няма набажэнстваў, малітваў. Няўжо мы, вернікі Беларусі, заслужылі такое пакаранне? Хіба вы чулі калі-небудзь недружалюбныя выказванні ад вернікаў на адрас дзяржавы?" — адзначаюць аўтары паслання.

Вернікі просяць Пяткевіч паспрыяць вяртанню храма. Яны таксама адзначаюць, што могуць сваімі сіламі зрабіць там неабходны рамонт. Раней з такой жа просьбай яны звярталіся да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Выніку гэта не прынесла.

Прихожане Красного костела обратились к Наталье Петкевич
Ліст парафіян да Наталлі Пяткевіч / chyrvony.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі