14 лютага святары наведалі Чырвоны касцёл у Мінску, паведамляе сайт парафіі. Пасля візіту святары і прадстаўнікі касцёльнага камітэту паведамілі: "У касцеле цёпла, ёсць гарачая і халодная вада (на плябаніі ўсё гэта адключана), у зале для богаслужэння няма слядоў узгарання, сажы і іншых бачных пашкоджанняў".
Між тым Мінгарвыканкам сцвярджае, быццам у храме адключана электра-, цепла- і водазабеспячэнне, бо ўсе гэтыя сістэмы патрабуюць рамонтна-аднаўленчых работ. Менавіта з гэтай прычыны, нібыта, у храм дагэтуль не пускаюць вернікаў. Пры гэтым ні віды, ні тэрміны рамонтных работ не называюцца.
Невялікае ўзагарнне ў Чырвоным касцёле адбылося 26 верасня. Неўзабаве пасля гэтага ўлады забралі храм у вернікаў (гэта ўласнасць дзяржавы, якую арандуе парафія). Ужо пяць месяцаў храм зачынены для святароў і вернікаў.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк уладкаваўся дворнікам пры касцёле.