Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Лаўрыненка
![Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Лаўрыненка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/laurynienka-1405.jpg.webp?itok=3IOvqaHy)
Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Лаўрыненка. Яму было 60 гадоў. Прычыны смерці не называюцца.
Лаўрыненка быў намеснікам кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы. У Палаце прадстаўнікоў ён прадстаўляў Бярэзінскую акругу №61.
Дарэчы, у Палаце гэтага склікання за час яе дзейнасці памірае ўжо другі дэпутат. 5 кастрычніка 2020 года памёр 63-гадовы Леанід Пісанік, які ўваходзіў у экалагічную камісію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.