Памежны камітэт не ўводзіць адмысловых мер з нагоды бязвізавага рэжыму
![Памежны камітэт не ўводзіць адмысловых мер з нагоды бязвізавага рэжыму](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nac-aeroport-minsk.jpg.webp?itok=SBZ0hq87)
З 12 лютага ў Беларусь можна будзе прыехаць на пяць дзён, не маючы візы. Новаўвядзенне тычыцца грамадзян 80 краін, у тым ліку ўсіх краін Еўрасаюза, а таксама ЗША, Канады і шэрагу іншых.
Як расказалі Еўрарадыё ў Памежным камітэце, яго супрацоўнікі гатовыя да працы ў новым рэжыме, аднак нейкіх адмысловых мер там не прадпрымалі. "Мы працуем у звычайным рэжыме. Калі ў сувязі з вялікай колькасцю прыезджых у Нацыянальным аэрапорце спатрэбіцца больш нашых супрацоўнікаў, мы павялічым іх колькасць. Памежны камітэт гатовы аператыўна рэагаваць на сітуацыю", ― адзначылі ў прэс-службе ведамства.