Памежнікі абстралялі групу коннікаў, якая прарывалася з Украіны ў Беларусь

У ноч на 17 лютага ў Кобрынскім раёне памежнікі Пінскага памежнага атрада спынілі групу парушальнікаў мяжы. Як інфармуе прэс-служба памежнікаў, у групе было каля 20 чалавек з коньмі.

Па словах памежнікаў, парушальнікі паводзілі сябе агрэсіўна, таму памежнікі ўжылі табельную зброю. Мяркуючы па наяўных слядах, сярод парушальнікаў мяжы, магчыма, ёсць параненыя.

Парушальнікі пакінулі на тэрыторыі Беларусі чатырох коней і ўцяклі назад ва Украіну.

Беларускі бок пачаў расследаванне разам з украінскімі памежнікамі. З нагоды здарэння могуць пачаць крымінальную справу.

Фота — 5min.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі