Палтава скасавала пагадненне аб сяброўстве з Баранавічамі

Украінскі горад Палтава скасаваў пагадненне аб сяброўстве з Баранавічамі. Такое рашэнне 9 чэрвеня прыняў выканкам Палтаўскай гарадской рады. Падкрэсліваецца, што аэрадромам у беларускім горадзе карыстаецца расійская авіяцыя, якая наносіць ракетныя ўдары па Украіне. Генштаб Украіны паведаміў, што мінулай ноччу была атакавана Жытоміршчына, у тым ліку і самалётам, які выляцеў з Баранавічаў.

У траўні ўкраінскі горад Мікалаеў спыніў супрацоўніцтва з Браславам і Магілёвам, у аднабаковым парадку была скасаваная дамова аб пабрацімстве. 9 чэрвеня стала вядома, што Кіеўская гарадская рада пазбавіла Мінск статуса "горада-пабраціма" Кіева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.