Вы тут

Клічко: Мінск і Кіеў больш не гарады-пабрацімы

Кіеў падчас вайны / t.me/LeshchenkoS

Мінск і Кіеў больш не гарады-пабрацімы. Беларуская сталіца пазбаўлена такога статуса. Адпаведнае рашэнне прыняла Кіеўская гарадская рада.

"Мінск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева, піша мэр Кіева Віталь Клічко. — Таму нам нічога не перашкаджала прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статуса сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ляцелі ракеты ва ўкраінскія гарады і пасёлкі і адбывалася ўварванне расійскіх войскаў у нашу дзяржаву".

Сталіца Украіны збіраецца пазбавіцца і ад згадкі пра сталіцу Беларусі ў кіеўскім метро, дзе ёсць станцыя "Мінская". Яе збіраюцца перайменаваць.

У траўні ўкраінскі горад Мікалаеў спыніў супрацоўніцтва з Браславам і Магілёвам. У аднабаковым парадку ўкраінскім бокам была скасаваная дамова аб пабрацімстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.