Украінскі горад Мікалаеў спыняе супрацоўніцтва з Браславам і Магілёвам

Украінскі горад Мікалаеў спыняе супрацоўніцтва з Браславам і Магілёвам

Украінскі горад Мікалаеў спыняе супрацоўніцтва з беларускімі гарадамі — з Браславам і Магілёвам. Пра гэта паведаміў яго мэр Аляксандр Сянкевіч. Адпаведныя лісты адпраўлены ў выканкамы. У аднабаковым парадку ўкраінскім бокам скасаваная дамова аб пабрацімстве Мікалаева і Магілёва.

"Ва ўмовах, калі Беларусь не проста падтрымлівае расійскую вайну супраць нашай краіны, але і дае войскам РФ сваю тэрыторыю для назапашвання вайсковай тэхнікі і абстрэлаў украінскіх гарадоў балістычнымі і крылатымі ракетамі, ніякага супрацоўніцтва паміж намі не можа быць", — піша мэр Мікалаева.

Сяркевіч падкрэслівае, што "з тымі, хто стварыў вакол сябе злачынны аўтарытарны свет, нам не па шляху", бо ўкраінцы "занадта цэняць сваю свабоду і ўжо восем гадоў плацяць за яе высокую цану".

У той жа час Аляксандр Сянкевіч верыць, што беларускі народ здабудзе сапраўдную незалежнасць, і тады могуць быць пабудаваныя "новыя партнёрскія дачыненні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі