Палітвязня Міхаіла Лапунова арыштавалі сёмы раз запар

Міхаіл Лапуноў

Міхаіл Лапуноў / "Белсат"

Бацьку палітвязня Мікіты Залатарова Міхаіла Лапунова арыштавалі сёмы раз запар. Ён ужо тры месяцы знаходзіцца ў ІЧУ, адзначаюць праваабаронцы. Апошні суд адбыўся ў Гомелі 3 лістапада, суддзя Віктар Казачок прызначыў Лапунову чарговыя 15 сутак. Яго затрымалі, нагадаем, 8 жніўня, судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". І з тых часоў бесперапынна судзяць і трымаюць у ізалятары часовага ўтрымання.

Ягоны сын Мікіта Залатароў быў адным з самых маладых затрыманых палітвязняў падчас пратэстаў 2020 года. На момант затрымання ён быў непаўналетнім. Акрамя таго, ён хворы на эпілепсію. Яго бацька распавядаў журналістам, што Мікіту білі і ў міліцыі, і ў СІЗА. На судзе хлопец распавядаў, што ў СІЗА яму не даюць таблетак. "Канваір сказаў:" Ты палітычны, здохнеш", — казаў хлопец суду. У ліпені 2021 года яму прысудзілі чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

Палітвязнем праваабаронцы прызналі і ягонага бацьку — Міхаіла Лапунова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі