Палітвязень сустрэў каханне на хіміі. Вось яго гісторыя

“Я папрасіў: калі я неабыякавы, запляці хвосцік. І яна зрабіла хвосцік” / spring96
“Я папрасіў: калі я неабыякавы, запляці хвосцік. І яна зрабіла хвосцік” / spring96

Палітвязень Дзмітрый Абрамук закахаўся ў супрацоўніцу віцебскай папраўчай установы, пакуль сядзеў на хіміі. Яго гісторыю распавядаюць праваабаронцы "Вясны".

"Калі я прыехаў у ПУАТ [папраўчая ўстанова адкрытага тыпу — Еўрарадыё], то мяне вельмі палохалі адной супрацоўніцай. Але пры гэтым яе хвалілі, як добрага спецыяліста, таму што яна дапамагала многім выходзіць па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Мне вельмі гэта спадабалася. Таксама яна адна з нямногіх супрацоўнікаў на гэтай "хіміі" хацела сапраўды рабіць нешта для асуджаных”, — распавядае Дзмітрый.

Аднойчы ён дамовіўся з дзяўчынай: калі сімпатыя ўзаемная, яна можа падаць знак.

“Я папрасіў яе, калі я ёй не абыякавы, заплесці хвосцік. І яна зрабіла хвосцік. У нас з ёй завязаліся стасункі. Яна мяне вельмі падтрымлівала”, — распавядаў Дзмітрый.

Праваабаронцы пішуць, што у папраўчай установе хацелі, каб палітвязень прызнай віну. Але той адказваў — прызнаваць  няма чаго. Урэшце з “хіміі” яго накіравалі ў наваполацкую калонію.

Калі Дзмітрый ужо ведаў, што патрапіць у калонію, ён збег, каб развітацца з дзяўчынай.

“Нас вялі ў краму, я выклікаў таксі і пабег. У мяне быў выбар: альбо з'ехаць з Беларусі, альбо паехаць да яе. Я выбраў другое і не шкадую пра гэта нават цяпер”, — кажа Дзмітрый.

У хуткім часе ён зрабіў дзяўчыне прапанову стаць яго жонкай. Сама яна звольнілася з ПУАТ і вымушана была пакінуць Беларусь.

Амаль за два гады зняволення малады чалавек прайшоў праз 130 сутак у штрафных ізалятарах, яшчэ чатыры з паловай месяцы ён правёў у памяшканні камернага тыпу. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі