Палітолага Уладзіміра Мацкевіча выклікалі ў міліцыю

Палітолага Уладзіміра Мацкевіча выклікалі ў міліцыю

Палітолага Уладзіміра Мацкевіча выклікалі позвай у Цэнтральны РУУС Мінска. Паколькі ў пятніцу а 12-й ён ніяк не мог патрапіць у міліцыю, Мацкевіч патэлефанаваў па пазначаным нумары. І высветліў, што праваахоўнікаў цікавіць яго прысутнасць увечары 11 кастрычніка ў цэнтры Мінска, дзе праходзіла стыхійная вулічная акцыя. З гэтай нагоды Уладзімір Мацкевіч напісаў у ЖЖ іранічны тэкст пад назвай "Заява ў міліцыю", яго можна паглядзець тут.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 кастрычніка суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў на 720 тысяч рублёў удзельніка стыхійнай апазіцыйнай акцыі ў дзень выбараў Артура Жука.

Як 17-гадовага юнака абвінавацілі ў правядзенні мітынгу ў Мінску (відэа)

Фотарэпартаж са стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску

Палітолага Уладзіміра Мацкевіча выклікалі ў міліцыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі